Першыя кантакты з Турцыяй, парады Гурыева, рэжым у бункеры: вынікі візіту Ціханоўскай у Францыю

Святлана Ціханоўская 15-18 верасня наведала Францыю з афіцыйным візітам. За чатыры дні яна правяла больш за 17 інтэрв'ю на тэму Беларусі і больш за 15 працоўных сустрэчаў з французскімі палітыкамі, у тым ліку з дарадчыцай Макрона, экс-прэзідэнтам Аландам, міністрам замежных спраў ле Дрыянам. Поўны расклад сустрэчаў апублікаваны тут.

У гэтым відэа дарадца Франак Вячорка і чалец міжнароднай групы Дзяніс Кучынскі разбіраюць візіт у Францыю і распавядаюць, як тыя сустрэчы дапамогуць беларусам.

Усе тэмы відэа:

00:18 – Ці атрымалася растапіць французскі лёд?
01:13 – Якія галоўныя вынікі сустрэчаў?
03:19 – Хто сустрэў Ціханоўскую ў МЗС Францыі?
07:11 – Што параіў Гурыеў?
07:54 – Чым так унікальны Усёабдымны план дапамогі Беларусі?
10:15 – Каго прывёў з сабой на сустрэчу прэзідэнт сената?
11:15 – Чаму Ціханоўская дае інтэрв'ю апоўначы?
11:50 – Што не трапіла ў афіцыйную камунікацыю?
13:18 – «Ён не прэзідэнт і не мой».
14:18 – Навошта ў візітах культурная праграма?
16:15 – З чаго пачаўся візіт?
17:23 – Як лічыць палітвязняў?
18:30 – Чаму не было сустрэчы з Макронам?
20:05 – Што далей?