«Толькі дзякуючы санкцыям з беларускіх турмаў вызваляліся палітычныя зняволеныя»

Санкцыі – гэта адзін з самых эфектыўных метадаў ціску на дыктатарскія рэжымы. Сучасная гісторыя паказала, што толькі дзякуючы санкцыям з беларускіх турмаў вызваляліся палітычныя зняволеныя. Важна разумець: гэта вымушаная мера – і мы заўсёды павінны памятаць, што адказнасць за ўвядзенне санкцый – толькі на Лукашэнку і яго памагатых.

За тэрарыстычную атаку на мірнае паветранае судна павінны адказваць не супрацоўнікі, звольненыя з «Белавія», а тыя, хто аддаў злачынны загад.

Рабочыя найбуйнейшых прадпрыемстваў павінны атрымліваць высокія заробкі і прэміі, а не быць звольненымі за спробу адстаяць свае законныя правы.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў павінны атрымліваць сваю заработную плату не за захоп іншадумцаў або збіццё мірных дэманстрантаў, а за абарону беларускіх грамадзян ад самавольства і катаванняў.

Калі ў краіне мір, калі выбары не фальсіфікуюцца, калі людзей не забіваюць на вуліцах і не катуюць у турмах тысячы беларусаў – санкцыі не патрэбныя. Але прама зараз у Беларусі адбываюцца ўсе гэтыя страшныя рэчы. І мы іх павінны спыніць. Менавіта таму мы абавязаны мабілізаваць міжнародную супольнасць.

Наша задача зрабіць так, каб санкцыі былі эфектыўнымі, тады яны будуць кароткатэрміновымі.

Падпішыце адкрыты ліст у падтрымку санкцый.