Еўрапарламент і канферэнцыя ў Вене: вакцыны для беларусаў, рэакцыя Еўропы – што засталося за кадрам?

У гэтым відэа Святлана Ціханоўская, дарадца Франак Вячорка і менеджэрка стратэгічнай камунікацыі Офіса Анастасія Касцюгова абмяркоўваюць дзве самыя значныя падзеі міжнароднай працы ў лістападзе: канферэнцыю ў Вене і выступ у Еўрапарламенце. Яны раскажуць пра тое, як насамрэч была наладжаная канферэнцыя знутры і чаму ўсе абмеркаванні пра ўцягванне прадстаўнікоў рэжыму ў міжнародныя сустрэчы не мяняюць пазіцыі ЕС.