Дэмакратычныя сілы – кіраўніцтву Расіі: «Лукашэнка ўцягвае вас у акт паветранага тэрарызму»

Павел Латушка і Валер Кавалеўскі ад імя дэмакратычных сіл звярнуліся да народа і кіраўніцтва Расіі: «Пасыл да грамадзян Расіі вельмі просты, і ён адрасаваны ў першую чаргу тым, хто зайздросціў беларускай стабільнасці. Парадак у цяперашняй Беларусі – гэта парадак канцэнтрацыйнага лагера для свайго ж народа, у які ператварылася краіна. Адказ на пытанне: «Вы што, хочаце як у Беларусі?» – цяпер відавочны для ўсіх: «Не дай бог».

Пасыл да кіраўніцтва Расіі таксама вельмі просты. Не верце патугам і абяцанням нелегітымнага ўзурпатара. Раней ён вас проста падманваў. Зараз ён спрабуе схавацца пад дахам Крамля, мэтанакіравана ўцягваючы вас у акт паветранага тэрарызму і яго наступствы. Як дробны баязлівы хуліган, які нашкодзіў, Лукашэнка заклікае вас адказаць эканамічнай блакадай на адэкватную рэакцыю міжнароднай супольнасці на свае злачынствы. Не вядзіцеся. Беларусы скажуць вам дзякуй.

Шлях з Лукашэнкам – гэта шлях у нікуды. Адносіны трэба будаваць не на прынцыпах утрыманства і крывадушнасці, а на прынцыпах адкрытага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва».

Пішыце Валерыю Кавалеўскаму асабіста: v.kavaleuski@tsikhanouskaya.org

Пішыце ў чат-бот НАК: http://t.me/NAUsupport