«Мы пачынаем рыхтавацца да новай актыўнай фазы пратэсту». Заява дэмакратычных сіл Беларусі

Мы, Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада, Народнае Антыкрызіснае Кіраванне, штаб Цапкалы, Bypol і іншыя дэмакратычныя сілы – адзіныя ў ацэнцы таго, што ў выніку бяздумных дзеянняў нелегітымнага рэжыму Беларусь ператварылася ў «чорную пляму» на сусветнай карце.

Рэжым на мяжы татальнай ізаляцыі – як ніколі раней. Еўрапейскі саюз, ЗША, Вялікабрытанія, Японія, Канада і іншыя краіны ўжо дзейнічаюць і робяць усё магчымае, каб дапамагчы нам, беларусам.

І мы самі, беларусы, павінны зрабіць усё магчымае, каб вызваліць палітычных вязняў, спыніць гвалт і правесці сумленныя выбары. Мы павінны дзейнічаць – акно магчымасцяў адкрыта. Чакаць больш няма чаго – тэрор трэба спыніць раз і назаўсёды. Мы пачынаем рыхтавацца да новай актыўнай фазы пратэсту.

На першым дні сустрэчы абмеркавалі:

  • узмацненне міжнароднага ціску і канкрэтныя меры, у адказ на дзеянні Лукашэнкі;
  • кантакт з чыноўнікамі ўнутры Беларусі і пашырэнне гэтага кантакту;
  • нарошчванне структуры партызанскага руху ўнутры Беларусі;
  • праект па амністыі і рэабілітацыі ўдзельнікаў пратэстаў.