Беларусам абяцалі «па 500», высокія пенсіі і мірнае неба над галавой. Зноў не атрымалася?

Святлана Ціханоўская: «Цэны ляцяць уверх, як бы рэжым ні спрабаваў іх замарозіць. Цэны не слухаюцца загадаў, не баяцца дубінак. Мы бачым, як чыноўнікі абяцаюць, што беларусам не пагражае ні голад, ні холад, хаця раней абяцалі мінімальную зарплату ў 500 даляраў, высокія пенсіі і стыпендыі, зрэшты, «мірнае неба над галавой». Гэтыя абяцанні разбураюцца, а ўзровень жыцця ў Беларусі падае з кожным днём. Дык можа не варта давяраць вырашэнне нашых праблемаў людзям, якія стварылі гэтыя праблемы?»