Ціханоўская: «Усяго адзін дзень, на які могуць адкласціся санкцыі, – не параўнальны з адным днём у прэс-хаце для Сцяпана Латыпава»

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на форуме «Новая Беларусь супраць катаванняў»:

«Тыя пяць хвілін, якія заняла мая прамова, не параўнальныя з пяццю хвілінамі карцара для Сяргея Ціханоўскага. Усяго адзін дзень, на які могуць адкласціся санкцыі, – не параўнальны з адным днём у прэс-хаце для Сцяпана Латыпава. Адзін тыдзень гарачага надвор'я летам – не параўнальна з пеклам, у якое ператвараецца 4-мясцовая камера, у якой сядзіць 16 чалавек.

Мы павінны дзейнічаць. Выкарыстоўваць усе рычагі прыцягнення вінаватых да адказнасці. Зараз нашая з вамі галоўная задача – не дапусціць гандлю чалавечымі лёсамі. Штодзённай сумеснай працай мы даможамся таго, што ўсе невінаватыя людзі выйдуць на свабоду і вернуцца дадому».

Поўны тэкст выступу можна прачытаць па спасылцы.