7 лютага Святлана ЦІханоўская абвясціла сусветны Дзень салідарнасці з Беларуссю 

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавядае пра Дзень салідарнасці падрабязней:

«Па ўсім свеце адбудзецца больш за 60 акцыяў. Мэта дня салідарнасці – вярнуць Беларусь на парадак дня, распавесці гісторыі палітвязняў, спыніць суды і гвалт супраць невінаватых. Вельмі важна, каб людзі, якія цяпер за кратамі ці рызыкуюць штодня, адчувалі падтрымку. Безумоўна, ніхто не вырашыць беларускія праблемы за нас саміх. Але з саюзнікамі перамагаць прасцей».

Плануюцца:

– Акцыі беларускай дыяспары ў Ізраілі, Швецыі, ЗША, Партугаліі, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Канадзе і іншых краінах.

– Марафон за Свабоду па ўсім свеце, арганізаваны Фондам спартовай салідарнасці.

– Кампанія Міжнароднай амністыі за вызваленьне палітвязняў.

– Конкурсы, стрыт-арт акцыі ў Польшчы.

– Падсветка будынкаў па ўсім свеце.

– Акцыя «6 мільёнаў крокаў».

– Канфэрэнцыі і круглыя сталы у ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі.

6 лютага плануецца вялікая канферэнцыя да Дня салідарнасці з Беларуссю, арганізаваная «Беларусамі замежжа». У канфэрэнцыі бяруць удзел палітыкі ЗША, Канады, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Расіі.