Святлана Ціханоўская: «Пакуль усё нявінныя людзі не выйшлі з турмы – гэта гандаль, а не перамены»

Ціханоўская: «Сённяшняе вяртанне дадому Юліі Слуцкай, Пятра Слуцкага, Алы Шарко і Сяргея Альшэўскага стала вялікай радасцю для ўсіх нас. Вядома, вы ведаеце, што ў апошні час у рэжыма сталі з'яўляцца размовы пра «памілаванні» палітвязняў. Ім прапануюць пакаяцца і прызнаць сваю віну ў абмен на амністыю. Нехта прыме гэтую прапанову, хтосьці адмовіцца – гэта асабісты выбар кожнага. Выхад любога невінаватага чалавека – гэта добрая навіна, і мы не маем права ацэньваць такое рашэнне.

Але мы павінны памятаць, што наша задача – не даць паверыць сабе і цэламу сьвету, што выпусціць некалькі чалавек – гэта ўжо вырашэнне крызісу і дыялог з народам. Наша задача – вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах. Гэта нават не 630 чалавек са спісаў праваабаронцаў – гэта тысячы людзей, без віны затрыманых і асуджаных. Мы не дапусцім гандлю іх лёсамі. Мы не дапусцім імітацыі выхаду з крызісу, бо мы ведаем, як выглядае сапраўдны выхад з яго: гэта свабода ўсім невінаватым і новыя выбары. І ў нашай каманды ўжо гатовыя рашэнні, як правесці рэабілітацыю і арганізаваць празрыстыя выбары за 60 дзён.

А зараз, дарагія беларусы, наша з вамі місія – не даць сябе падмануць. Мы ўжо прайшлі доўгі шлях да свабоды – і зможам дайсці да перамогі толькі разам, з адзінай пазіцыяй. Нават калі выйдуць дзясяткі, сотні людзей, за кратамі застаюцца тысячы – і мы не пойдзем на кампрамісы, не дапусцім ніякіх угод з рэжымам, не павядземся на ілюзію вызвалення.

Памятайце: хатняя хімія, падпіска аб нявыездзе, хатні арышт або любая абмежавальная мера – гэта не свабода. Пакуль чалавек цалкам не рэабілітаваны, ён усё яшчэ закладнік. У закладніках ягоныя бацькі і дзеці, калегі і сябры, якіх прымушаюць маўчаць, шантажуючы яго арыштам. Пакуль усе нявінныя людзі не выйшлі з турмы – гэта гандаль, а не перамены. Бо тое, што адбываецца ў нашай роднай краіне – гэта тэрор, а ў яго не бывае адлігі. Таму мы з вамі павінны быць настойлівыя і паслядоўныя. І тады разам мы зможам дамагчыся свабоды для ўсіх».