«Гэта акупацыя». Святлана Ціханоўская — пра забойства TUT.by

«Сёння мы ўсе – сведкі наўмыснага забойства медыя і незалежнага партала TUT.by. Ён 20 гадоў спраўна паведамляў беларусам сумленныя навіны і быў узорам незалежнай прэсы. Многія асцерагаліся, што так і адбудзецца, але гэта зусім іншае пачуццё, калі глядзіш на паслядоўнае знішчэнне свабоды на ўласныя вочы. Зборышча людзей, якія трымаюць уладу ў Беларусі, – гэта і ёсць сапраўдны акупацыйны рэжым: яны забіваюць СМІ, забіваюць партыі і суполкі, забіваюць нас – на вуліцах і ў турмах.

Я і мая каманда ўжо знаходзімся на сувязі з кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Мы патрабуем неадкладнай рэакцыі ЕС, тэрміновага запуску праграмы падтрымкі незалежных СМІ, абароны журналістаў і дапамогі для працягу працы, насуперак рэпрэсіям. Мы настойваем, што трэба ўвесці санкцыі ў дачыненні да ўсіх адказных за рэпрэсіі ў адрас рэдакцый, журналістаў і блогераў».

Сачыць за навінамі TUT.by можна ў іх сацыяльных сетках:

Telegram – https://t.me/tutby_official
Facebook – https://www.facebook.com/tut.by
Вконтакте – https://vk.com/tutby
Instagram – http://instagram.com/tutbylive