Колькі старых праблемаў у новабудоўлі ў Прылуках, і як ЖКГ па ўсёй краіне пакідаюць людзей сам-насам з разрухай? Трэці выпуск «Пражэктара рэгіёнаў»

«Пражэктар рэгіёнаў» – гэта праект Офіса Ціханоўскай, дзе кожны ў тэлеграм-боце можа распавесці, што адбываецца ў яго горадзе або вёсцы. Мы збіраем гісторыі пра лакальныя праблемы, атрымліваем унутраныя дакументы ці фота – і раскрываем іх публічна, пакідаючы крыніцы інфармацыі ананімнымі.

У трэцім выпуску мы раскажам пра крызіс жыллёва-камунальных гаспадарак, пра спосабы абараніць свае інтарэсы, і паказваем на прыкладзе горада Прылукі, як можна купіць кватэру ў новабудоўлі, а атрымаць інфраструктурную катастрофу.

У гэтым відэа:

00:36 – Пра што гэты выпуск?
01:41 – Пра катастрофу з ЖКГ у а.г. Прылукі
07:10 – А што ў іншых рэгіёнах? Гісторыі з тэлеграм-бота
10:42 – Чаму ЖКГ так дрэнна працуе? Госць праграмы – Антон Матолька 
11:10 – Ці ёсць грошы ў ЖКГ?
12:32 – Як гэта: быць супрацоўнікам ЖКГ?
15:25 – Як прымусіць ЖКГ рабіць сваю справу?
18:13 – Калі вы не атрымалі адказ на свой зварот: што далей?
19:40 – Як усё гэта павінна працаваць у ідэале?
21:55 – Як быць людзям, якія хочуць нешта зрабіць за свае грошы?
23:56 – Адказы на пытанні
25:04 – Анонс наступнага выпуску