• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведала беларускі каардынацыйны хаб «ПОБАЧ»

    25 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская наведала беларускі каардынацыйны хаб «ПОБАЧ» у касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве для дапамогі ўцекачам і перадала гуманітарную дапамогу. «ПОБАЧ» быў запушчаны для падтрымкі беларусаў, якія ўцяклі з краіны па палітычных прычынах, зараз у хабе дапамагаюць і беларусам, і ўкраінцам, якія ўцякаюць ад вайны.

    Ціханоўская паразмаўляла з валанцёрамі хаба і ўкраінцамі, якія ратаваліся ад абстрэлаў расійскімі войскамі і атрымалі гуманітарную дапамогу ад ініцыятывы.

    На відэа – украінская ўцякачка расказвае сваю гісторыю, а Святлана Ціханоўская кажа, што беларускія вайскоўцы не хочуць ваяваць супраць брацкіх украінцаў, і калі іх адправяць ва Украіну, яны павінны здавацца і пераходзіць на ўкраінскі бок.

    Апошнія навіны