• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Кантактная група Рады Еўропы па Беларусі правядзе сваё першае пасяджэнне 7 лістапада ў Страсбургу

    04 лістапада, 2022

    Кантактная група, створаная Радай Еўропы сумесна з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю, правядзе сваё першае пасяджэнне 7 лістапада ў 15:00 у Страсбургу ў Палацы Еўропы. Працу Кантактнай групы распачнуць Генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч і Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

    Чальцы Кантактнай групы прадстаўляюць дэмакратычныя сілы, супольнасці і грамадзянскую супольнасць Беларусі, а таксама адпаведныя органы Рады Еўропы. Кантактная група засяродзіцца на распрацоўцы, арганізацыі і кантролі праграмаў і праектаў на карысць народа Беларусі.

    «Стварэнне Кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі – гэта беспрэцэдэнтная падзея, якая дасць магчымасць народу Беларусі скарыстацца вялікім вопытам і параўнальнымі ведамі арганізацыі ў галіне пабудовы дэмакратычных інстытутаў і развіцця грамадзянскай супольнасці», – сказала Святлана Ціханоўская. «Нашая стратэгічная мэта – уступленне Беларусі ў Раду Еўропы ў якасці паўнапраўнага чальца, і гэта першы крок у гэтым напрамку».

    Кантактная група была створаная Генеральнай сакратаркай Рады Еўропы на падставе рашэння, прынятага Камітэтам міністраў 7 верасня. Раней у 2022 годзе Камітэт міністраў прыняў рашэнне прыпыніць усе адносіны з рэжымам Лукашэнкі.


    На фота: Святлана Ціханоўская і генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч
    Апошнія навіны