• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • 103 краіны, улучаючы Расію, ЗША і Польшчу. Вынікі Дня салідарнасці з Беларуссю

    15 лютага, 2021

    Офіс Святланы Ціханоўскай у партнёрстве з дыяспарай і іншымі ініцыятывамі падвёў вынікі Дня салідарнасці. У ім прынялі ўдзел больш за 12 000 чалавек са 103 краін з усяго свету. Топ краін, якія падтрымалі — Расія, ЗША, Польшча, Германія і Вялікабрытанія. Самыя нечаканыя адзнакі на карце салідарнасці — з Нікарагуа, Бахрэйна, В'етнама.

    Больш чым у 80 гарадах свету прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю. Гарадскія будынкі падсвятляліся ў бела-чырвона-белыя колеры, над рэдакцыямі вядомых газет уздымалі нацыянальны беларускі сцяг. Да мерапрыемстваў далучыліся Ангела Меркель, чальцы Еўрапарламента і Еўракамісіі, урады Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Літвы і іншых краін. Палітыкі ўдзельнічалі і ў акцыях ад беларускіх дыяспар, а таксама самі арганізоўвалі іх. Беларусь не сыходзіла з парадку дня краін літаральна на ўсіх кантынентах свету, акрамя Антарктыды.

    6 лютага прайшла Канферэнцыя салідарнасці з Беларуссю, арганізаваная «Беларусамі Замежжа». Святлана Ціханоўская адкрыла мерапрыемства вітальнай прамовай. Былі паказаныя звароты прэм'ер-міністаркі Літвы Інгрыды Шыманітэ, міністра замежных спраў Германіі Хайка Мааса, міністра замежных спраў Нарвегіі Інэ Мары Эрыксан Сёрэйдэ. З вітальным словам выступіла віцэ-прэзідэнтка еўрапейскага парламента Нікола Бір, прадстаўнікі Еўрапарламента, палітыкі і журналісты.

    Спікерамі круглага стала «Як свет можа дапамагчы Беларусі?» сталі міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петржычак, намесніца старшыні Гендырэктарата Еўракамісіі Катарына Мацернава, выканаўца абавязкаў памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Рыкер, дэпутатка Еўрапарламента Віёла фон Краман, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Да дыскусіі таксама далучыўся Генеральны сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэла.

    Апошнія навіны