• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Білоруси – брати». Святлана Ціханоўская расказвае, як дэлегацыю дэмсілаў сустрэлі ва Украіне

    30 сакавіка, 2022

    Ціханоўская: «Учора мы ў камандзе дзяліліся, як на мінулым тыдні прайшлі візіты ў Польшчу і Украіну. Нашая дэлегацыя расказвала, якія сустрэчы атрымалася правесці і якім было стаўленне да беларусаў. Адну з іх гісторый я папрасіла запісаць, таму што вельмі хачу, каб і вы яе прачыталі:

    «У Кіеў мы ехалі на цягніку са Львова, але квіток у касе набыць не змаглі. Спачатку казалі, што цягнік яшчэ не прыйшоў і прадаваць пакуль не будуць. Потым – што невядома, ці пойдзе цягнік у напрамку Кіева. Так што мы проста селі ў вагон і сталі чакаць, калі прыйдзе праваднік.

    Праваднік за 6 квіткоў папрасіў 50 еўра. Потым спахапіўся і папрасіў нашыя пашпарты. Даведаўшыся, што мы беларусы, праваднік ветліва папярэдзіў: зараз прывядзе паліцэйскага, каб той праверыў нашыя дакументы. І сышоў. Назад вярнуўся з паліцыянтам і начальнікам цягніка.

    Паліцыянт таксама ветліва спытаў, хто мы і навошта едзем у Кіеў. Адказ «мы супраць Лукашэнкі, мы падтрымліваем Украіну, хочам выказаць салідарнасць, едзем на сустрэчы ў Вярхоўную Раду і з беларусамі, якія валанцёраць для Украіны ці абараняюць Кіеў са зброяй у руках» яго больш чым задаволіў.

    Пасля гэтага начальнік цягніка паглядзеў на калегу, які прадаў нам квіткі, і адвёў яго ў бок. Пасля хвіліннай размовы паклікалі ўжо нас – вярнулі 50 еўра і прапанавалі перайсці ў пусты вагон першага класа.

    Мы сталі дзякаваць, а тыя толькі адмахнуліся: «Білоруси – наші брати».

    Я ведаю, што зараз беларусы ва Украіне маюць шмат праблемаў з-за свайго пашпарта – мне казалі пра гэта і ў польскіх цэнтрах для ўцекачоў, і на анлайн-сустрэчах з беларусамі Украіны. Але мы павінны дапамагаць адно аднаму пераадолець гэты страшны этап нашай гісторыі. Мы – беларусы. І мы – брацкія народы Беларусі і Украіны».

    Апошнія навіны