• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская сфармулявала тры напрамкі, як свет можа дапамагчы Беларусі

    10 мая, 2021

    Святлана Ціханоўская выступіла на Капенгагенскім дэмакратычным саміце. Сярод спікераў – прэзідэнтка Славакіі Зузана Чапутава, міністр замежных спраў Даніі Епэ Кофад, віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі па пытаннях каштоўнасцяў і празрыстасці Вера Юрава.

    Адказваючы на пытанне, як міжнародная дэмакратычная супольнасць можа дапамагчы Беларусі, беларуская лідарка сфармулявала тры напрамкі такой падтрымкі:

    • ціск: ізаляваць рэжым, увесці санкцыі супраць яго памагатых з мэтай вызвалення палітвязняў і прымусу да дыялогу;
    • справядлівасць: прымяніць усе прылады міжнароднага правасуддзя супраць памагатых рэжыму, вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці, парушэннях правоў чалавека;
    • салідарнасць: аказаць дапамогу беларускім незалежным медыя, студэнтам і выкладчыкам, рабочым, якія страйкуюць, і лекарам.

    Апошнія навіны