• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 18-24 кастрычніка

    24 кастрычніка, 2021

    Хваля каранавіруса і вакцыны

    – Ціханоўская разам з каардынатарам Фонду медыцынскай салідарнасці Андрэем Ткачовым, сузаснавальнікам праекта «еЗдоровье» Уладзімірам Свірковым, лекаркай Вольгай Садоўскай і кіраўніцай аддзела знешніх сувязяў Офіса Аляксандрай Логвінавай правяла прамы эфір пра хвалю каранавіруса і медыцыну ў Беларусі. На стрыме вы атрымаеце адказы на пытанні:

    • Чаму ў разгар пандэміі медыкаў масава звальняюць, а рэальную статыстыку хаваюць?
    • Як атрымаць кансультацыю ўрача ў «еЗдоровье»?
    • Якім вакцынам можна давяраць, і якой прышчапілася сама Святлана Ціханоўская? 

    Поўны запіс стрыма – на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай, галоўнае з эфіру за 7 хвілін – у інстаграме. Эфіры па важных для беларусаў тэмах стануць рэгулярнымі. Напішыце ў чат-бот Офіса, якія тэмы камандзе Ціханоўскай трэба абмеркаваць у наступны раз.

    – Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў клапаціцца пра сваё здароўе, раз гэта не робіць дзяржава: «Я прашу вас: насіце маскі, рабіце прышчэпкі тымі вакцынамі, якія ёсць у вас у доступе. Выконвайце дыстанцыю і, па меры магчымасцяў, працуйце з дома».

    Падтрымка і ўзаемадапамога

    – Святлана Ціханоўская прызначыла Таццяну Шчытцову прадстаўніцай па адукацыі і навуцы. Яна будзе каардынаваць аказанне дапамогі рэпрэсаваным студэнтам і студэнткам, педагогам і вучоным, а таксама ўдзельнічаць у распрацоўцы рашэнняў для рэформаў у сферы адукацыі і навукі. У інтэрв'ю «Нашай Ніве» Таццяна Шчытцова распавяла пра сябе, сваю працу і ўдзел у пратэстных акцыях. 

    – Святлана Ціханоўская і кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Аляксандра Логвінава распавялі апошнія навіны працоўных і лекараў, якія даведаліся на працоўных тэлефанаваннях з беларусамі:

    • чаму мы не ведаем пра ўсе рэпрэсіі;
    • дзе шукаць дапамогі;
    • як дэмакратычныя сілы ставяцца да плануемага рэферэндуму.

    – У межах інфармацыйнай кампаніі «2 простыя крокі» пра «Рабочы рух» і план «Перамога» валанцёры Офіса стэлефанаваліся з прадстаўнікамі гэтых ініцыятываў. Прадстаўнік ByPol і «Перамогі» Алег Талерчык распавёў апошнія навіны падрыхтоўкі мабілізацыйнага плана і сказаў, што цяпер яны ацэньваюць рэсурсы ўдзельнікаў плана. Кожны можа далучыцца да плана «Перамога» праз чат-бот @plan_peramoga_bot .

    Прадстаўнік ініцыятывы «Рабочы рух» Юры Рававы распавёў пра тое, якія шанцы зладзіць маштабную забастоўку. Рававы заклікаў кожнага распаўсюджваць улёткі і расклейваць налепкі з заклікам да мабілізацыі. Кожны чалавек, які працуе ў Беларусі, можа далучыцца да «Рабочага руху», дзе збіраюцца ўсе працоўныя людзі Беларусі.

    Эканамічная праца

    – «Рэжым ратаваў эканоміку, а не людзей – але не выратаваў ні тое, ні іншае». Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па эканамічнай рэформе Алесь Аляхновіч абмеркавалі, што адбываецца ў беларускай эканоміцы, як паводзіць сябе курс рубля – і ці можа дзяржава ўсё яшчэ выконваць свой абавязак перад грамадзянамі без змены ўлады.

    – Чалец эканамічнай каманды Офіса Ірына Сазановіч патлумачыла, як працуе і якія праблемы мае пенсійная сістэма: «Пенсія фарміруецца з заробку людзей, якія працуюць побач з вамі. І пакуль іх заробкі нізкія, пенсія таксама будзе нізкай».

    Міжнародная праца

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька правёў сустрэчу з амбасадарам Францыі ў Беларусі, які адмовіўся ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку. Таксама ён правёў сустрэчу ў Сейме Літвы з прадстаўнікамі Камітэта па міжнародных справах і групы «За дэмакратычную Беларусь» літоўскага Парламента. Падчас сустрэчы размова ішла пра падтрымку палітвязняў і дапамогу беларускай дыяспары.

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне з дыяспарай, падчас якога абвясціла 27 лістапада міжнародным Днём салідарнасці з палітвязнямі. Такія нагоды патрэбныя, каб утрымліваць Беларусь на міжнародным парадку дня і ў медыя. Таксама абмеркавалі Кангрэс беларусаў свету, які мае адбыцца, і пазіцыю дэмсілаў па рэферэндуме.

    Офіс Святланы Ціханоўскай просіць беларусаў насіць маскі, прышчапляцца даступнымі вакцынамі, захоўваць дыстанцыю і, па меры магчымасці, працаваць з дома. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

    Апошнія навіны