• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Маніфест Антываеннага Руху

    01 сакавіка, 2022

    Тэрыторыя нашай краіны насуперак волі народа выкарыстоўваецца для ваеннай агрэсіі супраць украінскага народа: Пуцін і Лукашэнка распачалі вайну супраць Украіны і выкарыстоўваюць беларусаў у смяротным канфлікце.

    Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выступаем супраць удзелу Беларусі ў ваенных дзеяннях Крамля супраць Украіны і патрабуем вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі і спынення агрэсіі.

    Каб абараніць незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны, мы аб'ядноўваем нашыя намаганні ў Антываенны Рух.

    Задачы Руху: дапамагчы спыніць гэтую вайну, падтрымаць Украіну ў абароне ад расійскай агрэсіі, вярнуць уладу ў Беларусі яе грамадзянам.

    Тры прынцыпы Руху:

    1. Удзельнікам руху можа быць кожны

    Кожны, хто падзяляе мэты і прынцыпы Руху і дзейнічае ў іх абарону, можа лічыць сябе часткай Руху.

    2. Стратэгія цэнтралізаваная, тактыка дэцэнтралізаваная

    Аператыўны штаб дэмакратычных сілаў вызначае стратэгічныя прыярытэты Руху. У аператыўны штаб могуць увайсці прадстаўнікі ініцыятыў і грамадзянскіх фармаванняў. Прапановы па рэалізацыі стратэгічных задачаў фармулююцца ўсімі чальцамі Руху. Удзельнікі Руху могуць выконваць задачы аўтаномна.

    3. Кожны ўдзельнік руху самастойна вызначае прымальны спосаб дзеянняў

    Для дасягнення мэтаў Руху вітаецца любое дзеянне, не накіраванае на наўмыснае прычыненне шкоды жыццю і здароўю грамадзянаў. Права на самаабарону гарантаванае законам.

    Слава Україні! Жыве Беларусь!

    Апошнія навіны