• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікае падпісацца на новы канал Сяргея Ціханоўскага «Турма Для Жыцця»

    16 снежня, 2021

    Гэта канал, дзе будуць публікавацца навіны, цытаты, фрагменты лістоў і звароты Сяргея. Святлана Ціханоўская паведамляе, што з дапамогай гэтага канала Сяргей Ціханоўскі хоча размаўляць з беларусамі, нават знаходзячыся ў калоніі:

    «Сяргей хоча, каб ягоны голас быў чутны. Таму запускаецца новы тэлеграм-канал «Турма Для Жыцця». Гэта канал пра тое, што адбываецца з ім у турме, як ён сябе адчувае, пра што перажывае, што думае пра Беларусь. Бо ў зняволенні таксама ідзе сваё жыццё: непрывабнае ў побыце, эмацыйна цяжкае, са сваімі момантамі радасці і болю. Але гэта аб'ектыўная рэальнасць тысяч нявінных людзей. Уся інфармацыя для канала бярэцца з лістоў Сяргея ды з іншых публічных крыніцаў. Я прашу вас падтрымаць праект – гэта вельмі важна для ўсіх нас».

    Падпісвайцеся на канал «Турма Для Жыцця» – сачыце за навінамі Сяргея Ціханоўскага: https://t.me/strana_turma

    Апошнія навіны