• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская працягвае працоўны візіт у ЗША

    23 ліпеня, 2021

    Святлана Ціханоўская разам з амбсадаркай ЗША Джулі Фішэр, амбасадаркай Літвы Аўдрай Плепітэ і амбасадарам Польшчы Пятром Вільчэкам усклала кветкі да мемарыяла нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі.

    «Як і Касцюшка, беларусы клапоцяцца пра свабоду будучага пакалення і пішуць гісторыю. Я ўпэўненая, што гэта будзе гісторыя пра тое, як жаданне свабоды перамагло рэжым», – заявіла Ціханоўская.

    Разам з амбасадаркай Украіны ў ЗША Аксанай Маркаравай Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі і да мемарыяла ахвярам Галадамору: «Гэта адзін з самых варварскіх актаў ХХ стагоддзя, і ён нагадвае нам пра тую цану, якую мы заплацілі за камунізм. Галадамор закрануў і нашую нацыю: ад 100 да 500 тысяч беларусаў загінулі».

    Таксама яна ўсклала кветкі да мемарыяла ахвяр камунізму: «Гэты рэжым – часткова спадчына камунізму. Калі беларусы выйшлі пратэставаць супраць скрадзенага шанцу вырвацца на волю, рэжым распачаў рэпрэсіі. Нягледзячы на   гэта, беларусы змагаюцца. Любоў да свабоды апынецца мацней за турму, сцены якой абавязкова рухнуць».

    Апошнія навіны