• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа запрасіў Святлану Ціханоўскую на ўрачысты прыём у прэзідэнцкім палацы з нагоды Дня Волі

    25 сакавіка, 2021

    Наўседа павіншаваў беларусаў з вялікім святам незалежнасці і пажадаў беларускаму народу перамогі.

    На сустрэчы Ціханоўская распавяла пра галасаванне за перамовы пры міжнароднай медыяцыі. Ужо амаль 750 000 беларусаў прагаласавала за мірнае вырашэнне крызісу.

    Таксама Ціханоўская і Наўседа пагаварылі пра палітвязняў у Беларусі і што яны павінны выйсці на свабоду. І абмеркавалі, як ЕС можа падтрымаць Беларусь. Сёння праходзіць Еўрапейская Рада, на якой будзе прысутнічаць прэзідэнт Літвы і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. На Радзе падымуць тэму крызісу ў Беларусі.

    «У беларусаў ёсць патрэба святкаваць Дзень Волі. Мы патрабуем ад рэжыму не прымяняць сілу да мірных дэманстрантаў і пратэстоўцаў», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

    У гонар Дня Волі прэзідэнт Наўседа надзеў значок з бела-чырвона-белым і літоўскімі сцяжкамі.

    Telegram: https://t.me/golosby_bot
    Viber: http://bit.ly/golos-vb

    Апошнія навіны