• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Гэта гістарычны момант для многіх беларусаў». Выступ Святланы Ціханоўскай на адкрыцці Кантактнай групы ў Радзе Еўропы ў Страсбургу, 2022 год

    07 лістапада, 2022

    «Дарагія сябры,
    Шаноўнае спадарства,

    Для мяне гонар знаходзіцца тут сёння, каб разам з Генеральнай сакратаркай Марыяй Пейчынавіч-Бурыч пачаць працу Кантактнай групы.

    Гэта сапраўды ўнікальная падзея. Упершыню ў гісторыі Рады Еўропы дзяржава прадстаўленая не фармальным урадам. Але ў нашым выпадку гэта справядліва. Злачынцы не павінны мець права голасу і вызначаць будучыню Беларусі.

    Раней мы прыйшлі да высновы, што беспрэцэдэнтныя часы патрабуюць беспрэцэдэнтных рашэнняў. Я вітаю рашэнне Камітэта Міністраў Рады Еўропы стварыць гэтую Кантактную групу. Я шчыра дзякую Радзе Еўропы і дзякую Вам, спадарыня Генеральная сакратарка, за падтрымку гэтага рашэння. Вы не толькі дэманструеце беларусам сваю прынцыповую падтрымку і салідарнасць, але і падаеце прыклад усяму свету. Прыклад сумленнасці і зацятасці ў нашай доўгай барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці.

    Гэта гістарычны момант для многіх беларусаў, ад імя якіх я тут і выступаю. Таму што доўгія гады беларускі народ не быў прадстаўлены ў Радзе Еўропы, доўгія гады Еўропа чула толькі голас рэжыму, а беларусам заставалася толькі маўчаць. Але гэты час — час дыктатараў — прайшоў. Стварэнне гэтай Кантактнай групы было неабходным крокам па дзвюх фундаментальных прычынах.

    • Па-першае, народ Беларусі лічыць сябе часткай Еўропы. Мы падзяляем каштоўнасці еўрапейскай сям'і. Мы паважаем нашую еўрапейскую гісторыю і спадчыну. Мы хочам быць сябрамі Рады Еўропы.
    • Па-другое, устойлівая дэмакратыя ў Беларусі немагчымая без моцных інстытутаў, актыўнай грамадзянскай супольнасці, захавання правоў чалавека і вяршэнства закону. І няма іншых органаў з такім досведам і ведамі, як Рада Еўропы. Мы хочам, каб гэтае супрацоўніцтва прынесла нашай краіне і нашаму народу карысць і шырокі вопыт, які спатрэбіцца, калі перамены ў Беларусі стануць магчымымі.

    Зазіраючы наперад, я бачу тры прыярытэты для гэтай Кантактнай групы.

    • Па-першае, неабходна вызначыць метады яго працы. У рашэнні Камітэта Міністраў ясна гаворыцца пра цэнтральную ролю супрацоўніцтва паміж Радай Еўропы і дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Нашая практыка ўжо паказвае — яшчэ да прыняцця рашэння — што такое супрацоўніцтва працуе.
    • Па-другое, Кантактная група павінна вызначыць асноўныя прыярытэты супрацоўніцтва, каб досвед Рады Еўропы адпавядаў патрэбам народа Беларусі. Я прашу вас трымаць ва ўвазе інтарэсы народа Беларусі, і я ведаю, што ён будзе вам удзячны. Рада Еўропы атрымае ў нашай краіне новае значэнне.
    • Нарэшце, Кантактная група павінна быць устойлівай у сваёй дзейнасці. Я і мая каманда будзем упарта працаваць і падтрымліваць усе намаганні Рады Еўропы, каб забяспечыць рэсурсы, неабходныя для працы гэтай Кантактнай групы. Мы спадзяемся, што дзяржавы-чальцы, якія шчыра прагаласавалі за ідэю стварэння Кантактнай групы, таксама падтрымаюць яе стварэнне і ўстойлівае функцыянаванне.

    Роля гэтай групы выходзіць за рамкі фармулявання і арганізацыі праграмаў і праектаў для народа Беларусі і нагляду за іх выкананнем.

    Як я ўжо не раз казала, нам трэба больш Беларусі ў Еўропе і больш Еўропы ў Беларусі. Канчатковай мэтай шмат чаго з таго, што нам трэба зрабіць, з'яўляецца паўнавартасны ўдзел Беларусі ў Радзе Еўропы. Стварэнне дадзенай Кантактнай групы — першы крок у гэтым напрамку».

    «Калі мы не хочам аднойчы прачнуцца ў свеце, дзе правілы дыктуюць тыраны, мы павінны спыніць іх зараз».

    Апошнія навіны