• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 30 жніўня – 5 верасня

    05 верасня, 2021

    Узаемадапамога, расследаванні і распаўсюджванне сумленнай інфармацыі

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне з актывам «Рабочага руху». Актывісты распавялі пра новыя расследаванні, якімі яны займаюцца для адсочвання спробаў абыходу санкцый. Больш інфармацыі – у канале «Руху». Да «Руху» можа далучыцца кожны беларус, які працуе, – каб нарошчваць патэнцыял агульнай стачкі.

    «Вольным паштоўкам» споўнілася паўгода. За гэты час каманда праекта сабрала 5898 еўра на падтрымку палітвязняў, стварыла 76 відаў паштовак па малюнках і цытатах палітвязняў, надрукавала 2005 асобнікаў.

    – Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі далі ацэнку новаўвядзенням у адукацыі – урокам ад святароў, ваенкіраўнікам, рэпрэсіям і правілам нагляду: «Калі дзяржава пачынае вучыць патрыятызму, значыць у дзяржаве нешта не так».

    – Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць аб’яднанне студэнтаў і падпісацца на каналы актыву розных ВНУ: «Студэнты ведаюць: для любові да Радзімы не трэба вывучаць «асновы ідэалогіі», але трэба ведаць нацыянальныя сімвалы і родную мову».

    – На Платформу салідарнасці Belarusplatform.org працягваюць дадавацца ініцыятывы пратэсту і ўзаемадапамогі. Як працуе платформа апісана тут. На Платформе кожны можа знайсці аднадумцаў, супрацоўнікаў або праект, да якога можна далучыцца.

    – Ціханоўская падтрымала з’яўленне ў плане «Перамога» часткі «Беларусы замежжа», для якіх САЦ таксама вырашыў распрацаваць планы дзеянняў. Далучыцца да Плану можна тут.

    Міжнародная праца

    – Ціханоўская здзейсніла візіт у Славенію. Там яна правяла сустрэчы з прэм’ер-міністрам Янезам Яншам і кіраўніком МЗС Анжэ Логарам. Пасля папярэдняй іх сустрэчы ў траўні 2021-га Славенія пазбавіла статусу ганаровага консула Янеза Шкрабеца, які вёў бізнес з рэжымам і дапамагаў абыходзіць санкцыі. З 1 ліпеня Славенія старшынюе ў Еўрасаюзе і падтрымлівае тэму Беларусі ў ЕС.

    – Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) Адыль Рэно-Баса. Прэзідэнтка ЕБРР заявіла, што банк сфакусаваны на працы з прыватным сектарам, не накіроўвпў і не плануе накіроўваць фінансы дзяржаўнаму сектару ў Беларусі ў бліжэйшы час. Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што ЕБРР зможа працаваць у новай Беларусі.

    – Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вернер Гоер, прэм’ер-міністрам Албаніі Эдзі Рамам і кіраўніцай МЗС Ольтай Джачкай, кіраўніком МЗС Румыніі Багданам Аўрэску, кіраўніком МЗС Харватыі Горданам Грліч-Радманам. Галоўныя тэмы сустрэч – як павялічыць дапамогу грамадзянскай супольнасці і прыцягнуць інвестыцыі для новай Беларусі, закрыць шчыліны для абыходу санкцый, увесці пяты пакет санкцый ЕС, каб узмацніць ціск для вызвалення палітвязняў.

    – На стратэгічным форуме у Славеніі Ціханоўская заклікала ЕC запрасіць прадстаўнікоў дэмсіл на саміт Усходняга партнёрства і перанакіраваць праграмы супрацоўніцтва на няўрадавыя арганізацыі.

    – На сустрэчы з еўракамісарам Варгеліем Ціханоўская заклікала ЕС запусціць праграму дапамогі для журналістаў і незалежных СМІ. ЕС перанакіруе сродкі, якія ішлі на дзяржпраекты.

    – Ціханоўская распавяла міжнароднай супольнасці пра зняволенне людзей з падазрэннем на анкалогію без лячэння. Яна заявіла: «Мы не дапусцім ніякага гандлю іх лёсамі. На волю павінны выйсці ўсе зняволеныя па палітычных прычынах без аніякіх умоваў і выключэнняў».

    – Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю распавяла пра тое, на якім этапе зараз рух беларусаў да свабоды: N1RTV SLORTV 4DNova2424ur (усе – Славенія),  Fakt (Польшча), Het Financieele Dagblad (Нідэрланды).

    Апошнія навіны