• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Удзел у Сусветным эканамічным форуме, падарожны дакумент беларусам у Польшчы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 16-20 студзеня 2023

    21 студзеня, 2023

    – 16-19 студзеня Святлана Ціханоўская двойчы выступіла на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, у панэлі пра бяспеку ў Еўропе і пра жаночае лідарства. Ціханоўская патлумачыла на відэа, якія праблемы ўздымае на форуме.

    – На палях форуму Святлана Ціханоўская выступіла на панэльнай дыскусіі пра будучыню беларускага бізнесу і прадставіла бачанне рэформаў беларускай эканомікі. Гэта першая дыскусія ў гісторыі Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе, якая была цалкам прысвечаная Беларусі.

    – Падчас форуму Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў, у прыватнасці, з каралём Бельгіі, князем Ліхтэнштэйна, прэзідэнткай Малдовы, віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскай камісіі, прэм’ерам і герцагам Люксембурга, прэм’ерам Бельгіі, прэм'ерам Ірландыі, прэм’ерам і міністрам замежных справаў Іспаніі, міністрам замежных справаў Нідэрландаў, прэзідэнтам Швейцарскай Нацыянальнай Рады, кіраўніком Міжнароднай арганізацыі працы, ​кіраўнікамі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, былым прэм'ерам Вялікабрытаніі. Ціханоўская заклікала трымаць Беларусь на парадку дня, адрозніваць беларусаў і рэжым, падтрымліваць рэпрэсаваны беларускі бізнес, шукаць шляхі для вызвалення палітычных вязняў.

    – Святлана Ціханоўская апублікавала артыкул у газеце Politico, у якім распавяла пра суды над журналістамі TUT.by і Belsat, заклікала палітыкаў падтрымліваць незалежных журналістаў, а міжнародныя кампаніі – замаўляць рэкламу ў беларускіх медыях.

    – Святлана Ціханоўская пракаментавала новае абвінавачванне Сяргея Ціханоўскага: «Для народа Беларусі Сяргей – па-ранейшаму ўвасабленне гонару, сілы і харызмы. І ніякія абвінавачванні ніколі гэтага не зменяць».

    – Як «русский язык» знішчае беларускую мову? Ці роўныя ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы? У новым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык абмяркоўваюць гэтак званае «двухмоўе» ў Беларусі.

    – Беларусы, якія страцілі пашпарт Беларусі, але маюць польскі гуманітарны ВНЖ, з 1 студзеня могуць атрымаць часовы падарожны дакумент Польшчы. Дакумент дазваляе падарожнічаць, ставіць візы. Такая дамоўленасць была дасягнутая на сустрэчы з міністэрствам унутраных справаў Польшчы.

    – «Ці стануць беларусы ізгоямі ў 2023? Што зрабіць супраць гэтага?» Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі запісалі відэа, у якім разважаюць і спрабуюць знайсці адказы на гэтыя пытанні.

    – Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі сумесна з прадстаўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай сустрэўся з кіраўніцтвам Дэпартамента міграцыі пры МУС Літоўскай Рэспублікі па вырашэні міграцыйных пытанняў беларусаў. Такія сустрэчы будуць рэгулярнымі.

    – Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю вядомым міжнародным СМІ Reuters, Financial Times, AP News, а таксама Time (USA, Int), Atlantic (ЗША), LRT (Руская служба Літоўскага радыё), Du Dimanche (Францыя), Радыё Францыі (Францыя), Le Figaro (Францыя), Le Monde (Францыя), FreeDOM (Украіна), «Газета Выборча» (Польшча), STT (Фінляндыя), DW (Германія), DW (Беларусь), «Брестская газета» (Беларусь), а таксама ўдзельнічала ў ток-шоу «In the Limelight» з Эдмундасам Якілайцісам TV3 (Літва).

    Апошнія навіны