• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Дапамагчы беларускай адукацыі: што можа зрабіць кожны

    02 мая, 2022

    У гэтым відэа прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова расказвае пра сітуацыю ў адукацыі Беларусі: рэжым хоча правесці «рэформу», каб канчаткова знішчыць любое іншадумства.

    Таму зараз Офіс Ціханоўскай шукае і знаходзіць магчымасці дапамагаць настаўніцкай і акадэмічнай супольнасці Беларусі, рэпрэсаваным выкладчыкам і настаўнікам. Новыя магчымасці атрымання адукацыі для беларусаў – у апошнім дайджэсце «Асвета».

    Таксама каманда Ціханоўскай працуе з экспертамі для сумеснай падрыхтоўкі рэформы адукацыі ў новай Беларусі. Кожны з вас можа даслаць свае ідэі, прапановы па рэформе адукацыі, навіны вашай школы ці ўніверсітэта ў чат-бот @eduOST_bot.

    «Сёння важна зразумець: будучыня пачынаецца ў гэты момант. Абараніць адукацыю – найлепшы спосаб супрацьстаяць акупацыі», – упэўненая Таццяна Шчытцова.

    Відэазварот Таццяны Шчытцовай можна паглядзець тут.

    Апошнія навіны