• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Пройдуць экспертныя семінары, дзе абмяркуюць рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Беларусі

    29 чэрвеня, 2022

    30 чэрвеня, 4 і 7 ліпеня пройдуць экспертныя семінары, дзе абмяркуюць рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Беларусі.

    У 2018 годзе ў Беларусі ўпершыню было праведзена тэсціраванне школьнікаў/школьніц у адпаведнасці з Міжнароднай праграмай па ацэнцы адукацыйных дасягненняў вучняў (Programme for International Student Assessment, PISA). Вынікі тэсціравання да гэтага часу не былі ў належнай меры абмеркаваны эспертнай супольнасцю.

    Цяпер іх абмяркуюць у цыкле экспертных семінараў PISA 2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Семінары праводзяцца па ініцыятыве Ігара Вараксы, дарадцы Офіса па пытаннях школьнай адукацыі. Удзел таксама прымае прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Таццяна Шчытцова.

    Канферэнцыя пройдзе 30 чэрвеня, 4 і 7 ліпеня з 17:00 да 18:30 афлайн на базе ЕГУ (Savičiaus g. 17, аўд. 104) і анлайн.

    Падрабязную праграму семінараў паглядзець можна тут.

    Для ўдзелу ў семінарах неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна па спасылцы: https://forms.gle/U89jUCgzQSPVQ4me6

    Апошнія навіны