• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у гістарычных слуханнях Камісіі па правах чалавека Тома Лантаса Кангрэса ЗША

    06 мая, 2021

    Правядуць слуханні амерыканскія кангрэсмены, якія актыўна падтрымліваюць дэмакратычны рух беларусаў: Крыстафер Сміт, аўтар «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі», і Джэймс Макговерн.

    Святлана Ціханоўская раскажа пра парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі, формы мірнага пратэсту беларусаў, пра важнасць унутранага і вонкавага ціску на рэжым. Таксама Ціханоўская падыме пытанне падтрымкі перамоў у Беларусі пры медыяцыі АБСЕ, пасля якіх павінны адбыцца новыя прэзідэнцкія выбары ў гэтым годзе.

    Такія слуханні – лепшы спосаб для Кангрэса ЗША падкрэсліць важнасць якога-небудзь пытання. Амерыканскія палітыкі, лакальныя і міжнародныя СМІ надаюць пільную ўвагу слуханням у Кангрэсе, таму выступ Святланы Ціханоўскай – добры спосаб яшчэ раз нагадаць ЗША і ўсяму свету пра масавыя і сістэмныя парушэнні правоў чалавека рэжымам у Беларусі. Камісія Тома Лантаса Кангрэса ЗША займаецца пытаннямі парушэння правоў чалавека ва ўсім свеце.

    Слуханні пачнуцца сёння а 17:00 па мінскім часе.

    Апошнія навіны