• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у Амстэрдаме

    21 лістапада, 2021

    Учора Святлана Ціханоўская выступіла перад дыяспарай на плошчы Лейдсэплейн у цэнтры Амстэрдама. На сустрэчу сабраліся да 100 чалавек і віталі беларускую лідарку словамі «Жыве Беларусь!» і «Верым! Можам! Пераможам!».

    Ціханоўская падзякавала беларусам за працу з палітыкамі, акцыі салідарнасці, а таксама распавяла пра вынікі сваіх сустрэчаў. Яна падкрэсліла: «Я часта сустракаюся з такімі разумнымі і дасведчанымі людзьмі. Але не ўсе могуць зразумець наш з вамі боль. Ім цяжка зразумець, што такое правесці амаль год у адзіночнай камеры ў калоніі, як Марыя Калеснікава, ці трымаць галадоўку ў пратэст супраць затрымання, як Вольга Гарбунова. Ім цяжка зразумець, што такое не мець магчымасці паляцець дадому на пахаванне сваёй маці ці дзядулі – як частка маёй каманды і як шматлікія беларусы-рэлаканты». Ціханоўская заклікала не паддавацца апатыі і пісаць лісты палітвязням.

    Беларусы задалі пытанне пра рэферэндум. Ціханоўская адзначыла: «Гэта нагода зноў прадэманстраваць, што нас з вамі большасць. І ў гэтай кампаніі кожнаму будзе месца. Мы маем адзіную пазіцыю – рэферэндум незаконны. Гэта самае важнае».

    На пытанне пра адзінства дэмакратычных сілаў, Ціханоўская адказала: «Адзінства ёсць, усе працуюць разам. Я стэлефаноўваюся з Каардынацыйнай Радай, з Пал Палычам, камандай Бабарыкі. Мы працуем разам. Я сустракалася на днях з Таццянай Хоміч і з камандай Віктара Бабарыкі. Дзякуючы тэхналогіям, можна камунікаваць кожны дзень. Гэта не значыць, што нам трэба сядаць у адным пакоі».

    Прадстаўнікі дыяспары таксама падаравалі Святлане Ціханоўскай падарункі. Ёй перадалі сертыфікат на тое, што дзве сапраўдныя зоркі зарэгістраваныя цяпер імёнамі Сяргея і Святланы Ціханоўскіх.

    Апошнія навіны