• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Офіс Святланы Ціханоўскай арганізаваў тэлефанаванне актывістаў з прадстаўніком ByPol ​​Алегам Талерчыкам

    10 лістапада, 2021

    Вось пра што казаў Алег Талерчык:

    • Пра вызваленне Беларусі

    «Вызваленне нашай краіны – гэта задача і тых беларусаў, хто ў Беларусі, і тых, хто па-за Беларуссю. Міжнародная супольнасць можа дапамагчы, але не ўратуе Беларусь. Гэта могуць зрабіць толькі самі беларусы. Для гэтага створаны план «Перамога».

    • Пра працу сістэмы распазнання асобаў KIPOD

    «Гэтая сістэма дзейнічае. Калі не жадаеце быць ідэнтыфікаванымі па камерах, трэба нахіляць твар уніз, закрываць твар маскай, насіць кепку. У ідэале ўвогуле не дзейнічаць пад камерамі або надзяваць маску, якая цалкам закрывае вочы (напрыклад, тэатральную маску як у містэра Ікс). Асноўная ідэнтыфікацыя адбываецца па кропках ля вачэй. Па іх супастаўляюць фота з базаў дадзеных. Адзенне павінна быць някідкае: шэрае або чорнае без ідэнтыфікуючых элементаў».

    • Ці ёсць магчымасць апазнаць сілавікоў, якія праводзілі ператрусы і допыты, для прыцягнення іх да адказнасці ў будучыні?

    «Так, калі ёсць фота. Цяпер у пратаколах пішуць прыдуманыя прозвішчы. Па сутнасці, пратаколы ліпавыя. Гэта парушэнне, бо беларускае заканадаўства не прадугледжвае «псеўданімы» ў службовых асобаў у крымінальным працэсе».

    • Чаму так важна расклейваць стыкеры і ўлёткі?

    «МУС фактычна развалена. Цяпер павінна прайсці хваля звальненняў людзей, якія мінулым летам падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў. Некамплект некаторых РАУС складае 50%. А распаўсюджванне ўлётак і стыкераў дабівае гэтую сістэму. Камусьці можа здацца, што гэта чарговая мірная акцыя, але насамрэч гэта чарговыя дровы, якія падтрымліваюць агонь пад катлом. Вечка гэтага катла абавязкова сарвецца. Працу з улёткамі (з захаваннем усіх мераў бяспекі) трэба абавязкова працягваць. Нават калі вам падаецца, што яна не моцна ўплывае на людзей, ведайце, што яна вельмі сур'ёзна ўздзейнічае на МУС і нервы супрацоўнікаў. Гэта мы ведаем дакладна, гэта не папулісцкія словы, а інфармацыя знутры сістэмы».

    Далучыцца да плана «Перамога» можна па спасылцы: https://planperamoga.org

    Апошнія навіны