• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская папрасіла мэра Вены Міхаэля Людвіга адкрыць праграму для дзеячоў культуры і падтрымаць незалежныя прафсаюзы

    23 лютага, 2023

    Сустрэча адбылася 23 лютага ў ратушы Вены. Гэта першая сустрэча Ціханоўскай і мэра. Удзел бралі таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары. Яны гаварылі пра падтрымку беларускай дыяспары ў Вене, арганізацыю мерапрыемстваў, кніжных выставаў, прысвечаных Беларусі. 

    Гаварылі таксама пра запуск абменаў ці рэзідэнцыяў для рэпрэсаваных беларускіх творцаў, падобныя праграмы ўжо існуюць у Грацы і Зальцбургу.

    Таксама Ціханоўская папрасіла мэра падтрымаць дзеячоў беларускага рабочага руху і прафсаюзы. Мэр належыць да сацыял-дэмакратычнай партыі, і тэма працоўных — адзін з яго прыярытэтаў.

    Ціханоўская заклікала мэра разглядзець магчымасць стажыровак для маладых беларусаў, бо гэты досвед дапаможа беларусам аднавіць дэмакратычныя інстытуты. Таксама Ціханоўская папрасіла мэра падтрымаць міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка.

    Апошнія навіны