• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Чаму перамовы не пачаліся ў траўні? Навошта зараз рыхтавацца да новых выбараў? Што з крымінальнымі справамі па ўніверсальнай юрысдыкцыі?

    04 чэрвеня, 2021

    На гэтыя пытанні ў эфіры «Маланка Медыя» адказалі кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі, спецпрадстаўнік па выбарах Аляксандр Шлык і прадстаўнік па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі

    Валер Кавалеўскі – пра знешні і ўнутраны ціск на рэжым і перамовы:

    – Травень не быў прадказаннем, гэта была мэта. Мы да гэтага імкнуліся і рыхтаваліся, паспяхова нарошчвалі знешні націск, каталізатарам стала і сітуацыя з захопам самалёта Ryanair. На жаль, сам рэжым адмаўляецца прызнаваць нават наяўнасць крызісу ў Беларусі. Таму самае важнае, каб перамены адбыліся, – гэта ўнутраны ціск. Мы разумеем, што гэты ціск эвалюцыянаваў. Людзі спрабуюць пазбегнуць дадатковых рызык, паколькі яны сталі занадта сур'ёзнымі. Але змяншаць ціск на рэжым нельга. Ціск прымушае рэжым памыляцца, ён губляе рэсурсы, перастае кантраляваць сітуацыю. А гэта паступова набліжае нас да нашай мэты – свабодных і сумленных выбараў.

    Аляксандр Шлык – пра Міжнародную канферэнцыю «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі»:

    – Мы ўпэўненыя, што справа ідзе да новых выбараў. І ідзе значна хутчэй, чым ішла некалькі тыдняў таму. Таму трэба рыхтаваць да гэтага глебу, каб ведаць, што рабіць з першага дня, калі сітуацыя зменіцца і будзе магчымасць пачаць падрыхтоўку сумленных выбараў.

    У першы дзень мы абмяркоўвалі, як прыйсці да сумленных выбараў, у другі – як правесці іх праз кароткатэрміновую рэформу, без змены заканадаўства, таму што часу на гэта не будзе. Канферэнцыя дае нам падставу для аптымізму. Мы ведаем, што рабіць, калі ў нас з'явіцца магчымасць.

    Сяргей Зікрацкі – пра тое, як прасоўваюцца крымінальныя справы супраць злачынстваў рэжыму:

    – Сёння ўжо ёсць крымінальныя справы па універсальнай юрысдыкцыі ў Літве і Польшчы. Пададзеныя дакументы ў Германіі і Чэхіі. Мне вядома пра ініцыятывы ў іншых дзяржавах. Трэба разумець, расследаваць злачынства, здзейсненае на тэрыторыі іншай дзяржавы, надзвычай складана. Але, да прыкладу, у Германіі ёсць рэальныя выпадкі прыцягнення да адказнасці па ўніверсальнай юрысдыкцыі.

    Апошнія навіны