• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 19 траўня

    20 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларуска Вольга Адамовіч зрабіла са свайго дома ў Польшчы прытулак для ўкраінцаў, дзе прыняла ўжо больш за 2500 чалавек.
    • 21 траўня ў Вільні пройдзе дабрачынны вечар у падтрымку Украіны.
    • Футбаліст зборнай Беларусі Мікалай Золатаў падпісаў Антываенную дэкларацыю спартоўцаў і заклікаў далучыцца іншых гульцоў.
    • Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі даклад пра крымінальны пераслед у Беларусі ў 2021-2022 гадах. Яны прааналізавалі судовыя працэсы і падвялі вынік: прававая сістэма Беларусі цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі.
    • Беларуская Рада культуры адправіла зварот у Міністэрства адукацыі і навукі Украіны, які ў межах дэрусіфікацыі збіраецца прыбраць з замежнай літаратуры творы Быкава, Янкі Купалы і Сяргея Законнікава.
    • FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправіла ва Украіну дапамогу мірным жыхарам.
    • Святлана Ціханоўская сустрэлася з каралевай Іспаніі Летыцыяй і прэм'ерам Іспаніі Педра Санчасам. На сустрэчах яна казала пра сітуацыю ў Беларусі, санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму і дапамогу беларусам з боку ўрада Іспаніі.
    • З пачатку вайны ўладальнік знакамітага «Жывемабіля» (на фота) перавёз 15 тысячаў украінцаў з польска-ўкраінскай мяжы.
    • У Варшаве адкрыўся шэлтар для ўцекачоў з Украіны і Беларусі. Яго адкрылі дзякуючы фонду «Краіна для жыцця», італьянскай арганізацыі Progetto Sud і беларусам Італіі.
    • На сайце сяброўства з палітвязнямі Politzek.me з'явіўся «Канструктар лістоў», які дапаможа вам напісаць ліст усяго за 10-15 хвілін.
    • Павел Латушка правёў сустрэчу з памочніцай намесніка міністра замежных спраў Канады Сандрай МакКардэл. МЗС Канады прызнае Лукашэнку саўдзельнікам злачынстваў ва Украіне. Іншыя падрабязнасці тут.
    • У суботу 21 траўня з 14:00 да 18:00 у Цэнтры беларускай салідарнасці беларусы будуць плесці маскіровачную сетку для беларускіх добраахвотнікаў. Прыйсці можа кожны.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы пратэстуюць супраць вайны.
    • Мінчукі з Чыжоўкі падтрымліваюць беларускіх медыкаў і патрабуюць вызвалення зняволеных па палітычных прычынах лекараў.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 18 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 19 траўня: прапагандысты разважаюць пра «правільных» і «няправільных» украінцаў, дзе «няправільныя» – гэта тыя, якія хочуць жыць без расійскага ўплыву.

    #інфармацыйныфронт

    • З пачатку вайны ва Украіне ўдзельнікі і ўдзельніцы супольнасці Честные люди вядуць барацьбу з дзяржаўнай прапагандай: размаўляюць са сваякамі, распаўсюджваюць улёткі, вучаць блізкіх атрымліваць навіны з незалежных СМІ.
    • Telegram у восьмы раз выдаліў канал ГУБАЗіКа, які распальвае нянавісць, прапагандуе катаванні і гвалт.
    • Больш за 1500 чалавек трапілі пад рэпрэсіі і гвалт за пратэст супраць вайны ва Украіне. Радыё Свабода сабрала ўсе вядомыя выпадкі пераследу.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны