• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Анонс асноўных сустрэч Святланы Ціханоўскай на тыдзень 31 студзеня – 6 лютага

    31 студзеня, 2022

    У панядзелак у 15:00 Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ерам Літвы Інгрыдай Шымонітэ. Сярод тэмаў размовы – рэгіянальная бясьпека, спыненьне транзіту (з 1 лютага Літва прыпыняе транзіт), справы беларусаў у Літве. 

    У сераду С. Ціханоўская дае інтэрвію CNN. 

    У чацьвер у 13:00 С. Ціханоўская сустрэнецца з міжнароднай ініціятывай супраць ядзернай зброі ICAN – ляўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2017 году. Сярод тэмаў размовы – бяз'ядзерны статус Беларусі, які рэжым плануе прыбраць з Канстытуцыі.

    У сераду ў 15:00 С. Ціханоўская правядзе брыфінг для паслоў па правах чалавека напярэдадні сэсіі савету па правах чалавека ААН, дзе мае быць прынятая рэзалюцыя па злачынствах супраць чалавечначьсці ў Беларусі.

    У чацьвер у 14:00 – відэасустрэча С Ціханоўскай з дэпутатамі ўкраінскай Вярхоўнай Рады. З украінскага боку будуць прадстаўленыя амаль усе дэпутацкія фракцыі. Тэма сустрэчы – бясьпека, пагроза ўкраінска-расейскага канфлікту.

    Таксама Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі офісу правядуць сустрэчы з Каардынацыйнай Радай, НАУ, ініцыятывамі па пытаньнях «рэферэндуму», беларусамі Украіны.

    Апошнія навіны