• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі першага дня працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Лондан

    09 сакавіка, 2022

    Сёння Святлана Ціханоўская прыехала з візітам у Лондан, дзе правяла сустрэчы з брытанскім міністрам па пытаннях Еўрапейскага суседства і Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі Джэймсам Клеверлі, лідарам Лейбарысцкай партыі парламента Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, ценявым міністрам замежных справаў Дэвідам Лэмі, старшынём Камітэта па  замежных справах Палаты грамадаў брытанскага парламента Томам Тугендхатам.

    На сустрэчах Ціханоўская:

    – распавяла пра Беларускі Антываенны Рух, накіраваны на супраціў дзеянням рэжыму ў нашай краіне і супраць атакі крамля на Украіну;
    – заклікала аказаць падтрымку беларускім медыям, якія расказваюць праўду пра сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама беларускім валанцёрам, якія адправіліся дапамагаць украінцам;
    – адзначыла важнасць прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, якія ён падзяляе з Пуціным. Таму неабходны моцныя санкцыі супраць рэжыму і яго поўнае непрызнанне;
    – падкрэсліла, што неабходна не дапусціць удзел Беларусі ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, бо гэта пытанне бяспекі ўсёй Еўропы.

    Апрача гэтага, Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай, а пазней павітала актораў Беларускага свабоднага тэатра, некаторыя з іх – украінцы, якія страцілі блізкіх з-за вайны.

    Таксама беларуская лідарка дала інтэрв'ю найбуйнейшым тэлеканалам Вялікабрытаніі – BBC і Channel 4.


    Фота: МЗС Вялікабрытаніі
    На фота: Святлана Ціханоўская і брытанскі міністр па пытаннях Еўрапейскага суседства і Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі Джэймсам Клеверлі
    Апошнія навіны