• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Чэхію

    21 мая, 2021

    7-10 чэрвеня Святлана Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Чэхію па запрашэнні старшыні Сената Чэхіі. Беларуская лідарка правядзе сустрэчы з прэм'ер-міністрам Андрэем Бабішам, міністрам замежных спраў Якубам Кулганекам, старшынём Сената Мілашам Выстрчылам, старшынём Палаты дэпутатаў Радэкам Вондрачэкам, а таксама выступіць на пленарнай сесіі чэшскага Сената.

    Падчас візіту Ціханоўская раскажа пра працу па ўнутраным і вонкавым ціску на рэжым. Таксама важная мэта паездкі – абмеркаваць пытанне абароны беларускіх журналістаў, праграмы падтрымкі незалежных медыя, праваабаронцаў і пацярпелых беларусаў.

    Ціханоўская правядзе сустрэчы з шэрагам чэшскіх НДА, а таксама сустрэнецца з беларусамі, якія пацярпелі падчас пратэстаў, якія прыехалі ў Чэхію па медыцынска-гуманітарнай праграме MEDEVAC.

    Апошнія навіны