• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падтрымала заклік прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра закрыццё неба над Украінай

    05 сакавіка, 2022

    «Мы падтрымліваем заклік прэзідэнта Зяленскага закрыць паветраную прастору над Украінай. Гэта пытанне бяспекі Украіны, Беларусі і ўсёй Еўропы. Гэта таксама дапаможа спыніць расійскія ракеты і вайсковыя самалёты, якія запускаюць з тэрыторыі Беларусі кожны дзень», – сказала Святлана Ціханоўская ў звароце да народа Украіны.

    Офіс Ціханоўскай падтрымлівае ўсе ініцыятывы, якія дапамогуць Украіне ў барацьбе з расійскай агрэсіяй. Як і падтрымліваюць беларусы, якія ўдзельнічаюць у Беларускім Антываенным Руху, дапамагаюць украінскай арміі і бежанцам, збіраюць гуманітарную дапамогу і адпраўляюць яе ва Украіну, праводзяць дыверсіі на чыгунцы і ўсімі магчымымі спосабамі перашкаджаюць дастаўцы ваенных грузаў ва Украіну.


    Фота: Павел Крычко
    Апошнія навіны