• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікае падтрымаць акцыю салідарнасці з беларускімі жанчынамі 16 ліпеня

    15 ліпеня, 2021

    Ціханоўская: «Жанчыны за ўвесь гэты год не раз дарылі людзям пачуццё яднання: калі мы з Марыяй і Веранікай аб'ядналі штабы, падчас акцый і маршаў у белым, калі гучна жанчыны выказвалі сваю пазіцыю ў спорце, культуры, калі прыдумлялі і арганізоўвалі праекты для грамадзянскай супольнасці.

    Прама зараз складана захоўваць сілу духу, кожны дзень чытаючы навіны пра арышты і ператрусы. На вуліцах няма масавых пратэстаў, але не таму, што людзі змірыліся, а таму, што рэпрэсіўная машына робіць усё, каб палохаў нават просты выхад на вуліцу. І тым каштоўней, калі ў людзей хапае рашучасці хай на маленькія, але крокі салідарнасці.

    Я падтрымаю і прашу вас падтрымаць акцыю «Кветкі надзеі». Кожны можа прыняць у ёй удзел: набыць кветку, раздрукаваць публічны ліст жанчын-палітвязняў, пакласці ліст у паштовую скрыню суседа і пакінуць там кветку. Хай у кожным доме ўзгадаюць пра гэтых беларусак».

    Апошнія навіны