• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 14 чэрвеня

    15 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Ініцыятыва ДАР і НКА «Дапамога» акупілі і перадалі 50 турнікетаў для байцоў УСУ.
    • У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнем Паўлам Севярынцам (на фота).
    • На 50-й сесіі Рады ААН па правах чалавека прайшла анлайн-канферэнцыя аб правах чалавека ў Беларусі.
    • Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Meta, TikTok і Google. На сустрэчах абмяркоўвалі прасоўванне беларускага кантэнту і беларускіх медыяў, блакіроўку прапаганды і інш.
    • Кіраўнік НАК Павел Латушка правёў працоўную сустрэчу з паслом Германіі ў Польшчы Арндтам Фрайтагам фон Ларынгхофенам. Абмяркоўвалі ролю Лукашэнкі ў вайне з Украінай, прызнанне Беларусі акупаванай тэрыторыяй, прадухіленне спробаў абыходу ці адмены санкцыяў.
    • Гурт «Петля Пристрастия» правядзе дабрачынны тур з канцэртамі ў падтрымку Украіны. Частка сабраных сродкаў накіруецца на дапамогу ўкраінцам.
    • Асноўныя шчыліны па абыходзе санкцый закрытыя, заявіў Франак Вячорка.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Чыжоўкі выйшлі падтрымаць палітвязняў, якіх спрабуюць судзіць па справе «Буслы ляцяць».
    • Мінчукі распаўсюджваюць паштоўкі з тэкстам супраць рэжыму і супраць вайны.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 13 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 14 чэрвеня: прапаганду непакояць пастаўкі зброі ва Украіну.

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшла новая ўлётка «Протестный Гомель»: у ёй распавядаецца пра рэйкавых партызанаў, бамбардаванне Украіны самалётамі, што ўзлятаюць з беларускіх аэрадромаў і «мабілізацыйныя вучэнні» ў Гомельскай вобласці.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны