• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Рада Еўропы сёння вырашыла прыпыніць усе кантакты з рэжымам з-за яго актыўнага ўдзелу ў вайне Расіі з Украінай на баку агрэсара

    17 сакавіка, 2022

    Прадстаўнікі рэжыму больш не змогуць прымаць удзел у сустрэчах Рады Еўропы ці яго органаў нават у якасці назіральнікаў. Пры гэтым канвенцыі, да якіх далучылася Беларусь, працягнуць прымяняцца.

    Рэжым больш не зможа прадстаўляць Беларусь у такіх аўтарытэтных органах Рады Еўропы, як:

    • Венецыянская Камісія (займаецца вяршэнствам права і дэмакратыяй);
    • Еўрапейскі дырэктарат па якасці лекавых сродкаў і аховы здароўя (распрацоўвае кіроўны дакумент, які выкарыстоўваецца ў большасці краінаў Еўропы пры вытворчасці фармацэўтычных прадуктаў);
    • Спартыўная арганізацыя Рады Еўропы (займаецца пытаннямі этыкі ў спорце);
    • Група дзяржаў па барацьбе з карупцыяй (кантралюе намаганні краінаў па барацьбе з карупцыяй).

    Замест стасункаў з рэжымам Рада Еўропы ўмацуе сувязі з беларускай грамадзянскай супольнасцю, дэмакратычнымі сіламі і надасць адмысловую ўвагу беларускай моладзі, незалежным СМІ і праваабаронцам.

    Дэмсілы ўжо вялі сумесную працу з Радай Еўропы: у красавіку 2021 года Святлана Ціханоўская правяла званок з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчыновіч-Бурыч, а ў лістападзе сустрэлася з ёй, каб дамагчыся большай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Акрамя таго, Аляксандр Шлык і Анатоль Лябедзька выступалі на закрытых слуханнях у ПАРЕ.


    На фота: Святлана Ціханоўская і генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч
    Апошнія навіны