• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам унутраных справаў Эстоніі Крысціянам Яані пытанне легалізацыі беларусаў

    01 красавіка, 2022

    Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы беларусам візаў, відаў на жыхарства і статусу е-рэзідэнтаў у Эстоніі, а таксама пытанне рэлакацыі беларускіх кампаній у Эстонію. Міністр Крысціян Яані запэўніў, што Эстонія, як і іншыя балтыйскія краіны, прыпыніла выдачу турыстычных, але працягвае выдаваць гуманітарныя візы. Таксама беларусы маюць магчымасць атрымаць працоўныя візы, але трэба падаць адпаведныя дакументы ад міністэрства эканомікі Эстоніі.

    Што тычыцца электронных рэзідэнцый, то зараз іх не ўяўляецца магчымым выдаваць, паколькі рэжым цалкам згарнуў супрацоўніцтва – верыфікацыя сушукальнікаў е-рэзідэнцыі стала немагчымай. Ціханоўская адзначыла, што ідзе праца над праектам лічбавай Беларусі, які патэнцыйна зможа вырашыць пытанне верыфікацыі.

    Ціханоўская перадала міністру пытанні ад беларускай дыяспары. Яны дамовіліся правесці асобную сустрэчу з удзелам дыяспары і бізнесу, і на яе падставе сфармаваць працоўную групу для вырашэння гэтых пытанняў.

    Апошнія навіны