• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэнецца з дзяржсакратаром ЗША. Анонс сустрэч у Вашынгтоне

    19 ліпеня, 2021

    Сёння, 19 ліпеня, Святлана Ціханоўская ў Вашынгтоне правядзе сустрэчу з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам. Яны абмяркуюць, як ЗША можа аказаць эфектыўную падтрымку рэпрэсаваным беларусам і грамадзянскай супольнасці, увядзенне новых санкцый супраць рэжыму і закрыццё шчылін ва ўжо прынятых. Таксама Ціханоўская сустрэнецца з намесніцай дзяржсакратара Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэрэкам Шоле.

    У аўторак Ціханоўская ў Белым доме сустрэнецца з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам. Таксама яна наведае Сенат і сустрэнецца з сенатарамі Менендэсам, Рышам, Шэйхін, Портманам і іншымі.

    Астатняя працоўная праграма ў Вашынгтоне будзе доўжыцца да 23 ліпеня. З 24 па 27 ліпеня Ціханоўская ляціць на сустрэчы ў Нью-Ёрк, з 28 па 29 ліпеня – у Сан-Францыска, 30-31 ліпеня яна завершыць візіт у Лос-Анджэлесе. Падрабязнасці праграмы ў гэтых гарадах будуць апублікаваныя пазней.

    Апошнія навіны