• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​«Для беларусаў вы героі». Ціханоўская звярнулася да беларускіх добраахвотнікаў і добраахвотніцаў

    09 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская: «У гэты дзень роўна год таму ва Украіне беларусы стварылі батальён імя Кастуся Каліноўскага. І хоць многія абаранялі Украіну яшчэ з 2014 году, менавіта батальён, а цяпер Полк Каліноўскага, стаў сімвалам беларуска-украінскага змагання за свабоду. Бо ў нас з украінцамі не толькі – агульны вораг, але і агульнае бачанне будучыні. Мы бачым Беларусь і Украіну нацыянальнымі дэмакратычнымі еўрапейскімі дзяржавамі. 

    З першых дзён вайны беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў самых цяжкіх баях на ключавых участках: за Кіеў, Гастомель, Бучу, Херсон і Лісічанск. А зараз вы абараняеце свабоду Украіны і Беларусі ў самым пекле – у Бахмуце. Многія былі параненыя. Дзясяткі прынеслі найвышэйшую ахвяру ў гэтых баях – свае жыцці. Я хачу падтрымаць сем'і беларускіх добраахвотнікаў, абняць тых, хто страціў у гэтай вайне блізкага чалавека. Ваш подзвіг ужо ўвайшоў у гісторыю нашай краіны. І наш абавязак – падтрымліваць вас у гэты час выпрабаванняў. Таму я дзякую кожнаму, хто дапамагае беларускім добраахвотнікам, і заклікаю працягнуць гэтыя намаганні. 

    Сёння маё сэрца з вамі – хто рызыкуе ўсім, каб дапамагчы перамагчы ў гэтай вайне і назаўжды паставіць кропку ў імперскіх амбіцыях дыктатараў. Зараз у акопах, пад выбухамі снарадаў, вы набліжаеце той дзень, калі над Беларуссю і Украінай неба стане мірным, а нашыя краіны адбудуюць сістэму бяспекі. Вы набліжаеце той дзень, калі Беларусь стане свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай. І той дзень, калі дзяржава Рэспубліка Беларусь назаве вас не здраднікамі, а героямі».

    Апошнія навіны