• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ліст Святланы Ціханоўская генсеку ААН, прэзідэнту ЗША і старшыні Рады ЕС пра ідэю зняць санкцыі на калій

    02 чэрвеня, 2022

    Галоўныя фрагменты ліста:

    • Адмена санкцыяў у дачыненні да Лукашэнкі і Пуціна прынясе ім фінансавую перадышку і фальшывае адчуванне перамогі. Такая ўгода ўмацуе перакананасць рэжымаў у тым, што гвалт акупляецца, і ўмацуе ягоныя пазіцыі, што прывядзе да новых рэпрэсій у Беларусі і большай агрэсіі ва Украіне.
    • Расійская блакада ўкраінскіх партоў павінна быць неадкладна знятая, каб забяспечыць бяспечны і бесперабойны доступ ўкраінскага збожжа на сусветныя рынкі. Усім зацікаўленым краінам пад кіраўніцтвам ААН пры падтрымцы ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі і ўсіх адказных краінаў трэба рашуча прымусіць Расію да гэтага варыянта.
    • Пазіцыя ААН павінна быць дакладна сфармуляваная: ціск трэба аказваць на Расію, а не на Украіну і на беларускі народ коштам іх бяспекі і будучыні як незалежных і суверэнных краінаў.
    • Лукашэнка страціў здольнасць прымаць суверэнныя рашэнні, яго не лічаць мінімальна надзейным бокам для заключэння пагадненняў. Ён страціў суб'ектнасць, не гаворыць і не дзейнічае ад імя беларускага народа. Лукашэнка абраў стратэгію стварэння крызісаў бяспекі і яго неабходна спыніць, перш чым ён нанясе яшчэ большую шкоду беларускаму народу і міжнароднай бяспецы.
    • Замест таго, каб здымаць санкцыі з Лукашэнкі, іх неабходна ўзмацніць, пашырыць іх межы і палепшыць іх выкананне.

    Апошнія навіны