• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 7 сакавіка

    07 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны Мінска, Віцебска і Гомеля выказалі стаўленне да вайны на вуліцах сваіх гарадоў.
    • 20 тысячаў беларусаў выконваюць заданні @CoordinationCouncilBot ад Каардынацыйнай рады. За мінулы тыдзень яны заблакавалі пяць каналаў прапаганды, распаўсюдзілі антываенныя ўлёткі, прымусілі вайскоўцаў апраўдвацца. Падрабязнасці – тут.

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Гомельскія валанцёры даставілі першую партыю гуманітарнай дапамогі жыхарам памежных раёнаў Чарнігаўскай вобласці.
    • Старшыня камітэта па сувязях з палякамі за мяжой Роберт Тышкевіч падтрымаў працу дэмсілаў і заявіў, што спецыяльны закон пра дапамогу бежанцам з Украіны павінен уключаць у сябе і дапамогу беларусам. «Не варта адрозніваць правы ўкраінскай і беларускай дыяспары ў Польшчы», – дадаў ён.
    • Каманда okdoc.me дае бясплатныя медычныя кансультацыі для ўкраінцаў і беларусаў.
    • Беларусы Портленда і Вашынгтона сабралі гуманітарную дапамогу для жыхароў і абаронцаў Украіны.
    • Беларусы Сакрамэнта (ЗША), Берліна, Кракава, Быдгашча, Паўднёвай Карэі выйшлі на антываенныя акцыі ў падтрымку ўкраінцаў. Беларусы Эдмантана (Канада) падтрымалі акцыю за беспалётную зону над Украінай і ўзмацненне санкцый супраць Расіі. Беларусы Канады выступілі на Парламенцкім узгорку ў Атаве.
    • Беларусы Літвы выйшлі да офіса Еўракамісіі ў Вільні, каб падтрымаць украінцаў і запатрабаваць ад Еўропы закрыцця неба над Украінай. Таксама беларусы Літвы запусцілі кампанію закліку да лідараў краінаў G-7 накіраваць усе замарожаныя замежныя рэзервы Расіі на карысць Украіны.
    • Сёння ў Школе Цэнтра Беларускай Салідарнасці прайшоў першы дзень заняткаў для дзяцей, якія былі вымушаныя ўцякаць ад вайны ва Украіне.

    #інфармацыйныфронт

    • «Честные люди» прапануюць беларусам звярнуцца да дэпутатаў, каб тыя выказалі сваё стаўленне да вайны ва Украіне. «Честные люди» адзначаюць, што масавыя звароты акажуць ціск на сістэму рэжыму, якая падаецца герметычнай, і прымусяць сумнявацца мноства выканаўцаў на месцах. Пасля рэакцыі на звароты яны прапануюць наступныя крокі. Падрабязнасці – тут.
    • Дзеячы культуры і журналісты Беларусі звярнуліся да народа Украіны: «Беларусы вам не ворагі».

     Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны