• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • План для Беларусі ад Рады Еўропы, спецпасланнік па Беларусі ад ЗША. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 30 студзеня – 3 лютага 2023

    03 лютага, 2023

    – 1 лютага Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у пасяджэнні Камітэта Міністраў Рады Еўропы разам з Генеральнай Сакратаркай Марыяй Пейчыновіч-Бурыч. На пасяджэнні быў прэзентаваны план з 15 канкрэтных мерапрыемстваў па падтрымцы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. З поўным спісам мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут

    – Святлана Ціханоўская прыняла ў Офісе памочніцу дзяржсакратара ЗША Робін Даніген. На сустрэчы стала вядома, што ЗША прызначаць спецпасланніка па Беларусі. Прадстаўніца ЗША запэўніла, што Вашынгтон будзе працягваць падтрымку дэмакратычным сілам і дабівацца вызвалення ўсіх палітвязняў.

    – Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі Беларускай Рады Культуры Сяргеем Будкіным і Алесем Чахоўскім і прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Алінай Коўшык. Рада Культуры запускае праект па падтрымцы культурніцкіх ініцыятываў ArtPower Belarus, у межах якога больш за 25 арганізацыяў і мінімум 50 творцаў атрымаюць дапамогу. Абмеркавалі супрацу ў межах адукацыйна-асветных праектаў «Бэйбус» і «Васьміног», і правядзенне Дзён беларускай культуры летам 2023.

    – Святлана Ціханоўская выказала падтрымку Эдуарду Бабарыку, які адзначае трэці дзень народзінаў у СІЗА. Яна заклікала беларусаў падтрымліваць палітвязняў і іх сваякоў.

    – Святлана Ціханоўская пракаментавала новы «суд» над Сяргеем Ціханоўскім: «Сяргей не перастане быць такім, якім ён з'яўляецца. І ён не будзе баяцца вас і вашых ручных «суддзяў», «пракурораў» і іншых турэмнікаў».

    – 2 лютага ў дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: «Я вельмі хачу, каб мы не перадавалі нашую барацьбу наступнаму пакаленню. Каб нашыя дзеці ўжо жылі ў свабоднай Беларусі і толькі з падручнікаў па гісторыі ведалі, што такое акупацыя, рэпрэсіі, катаванні ў турмах, палітвязні. Каб мы сталі пакаленнем, якое перамагло дыктатуру».

    – Каманда аддзела па знешніх сувязях правяла званок валанцёраў Офіса з эканамістам BEROC Зміцерам Крукам, дзе абмеркавалі стан беларускай эканомікі і яе перспектывы. Публікацыя па выніках званка будзе размешчаная ў канале валанцёраў.

    – Офіс Святланы Ціханоўскай накіраваў у кампанію Microsoft ліст з прапановамі па падтрымцы незалежных медыяў і актывістаў. У лютым запланаваная сустрэча з кіраўніцтвам Google па беларускай лакалізацыі сэрвісаў.

    – Офіс Ціханоўскай у супрацы з Oxford Belarus observatory правёў вэбінар з удзелам міжнародных экспертаў на тэму «старой» і «новай» беларускай дыяспары, і праблемаў з якой яна сутыкаецца. Удзел брала дарадца Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр.

    – Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю Голасу Амерыкі (International media), POLITICO  (International media), CNBC (International media).

    Апошнія навіны