• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • План Маршала для Беларусі і гарантыйны фонд для беларускага бізнеса ў Еўрасаюзе: Алесь Аляхновіч – пра вынікі форума ў Карпачы

    09 верасня, 2022

    У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч і сябра эканамічнай каманды Офіса Ірына Сазановіч расказваюць пра вынікі паездкі эканамічнай дэлегацыі ад Офіса на XXXI Эканамічны форум у Карпачы (Польшча). Гэта рэгіянальны адпаведнік сусветнага эканамічнага форума ў Давосе.

    На форуме Алесь Аляхновіч і дэлегацыя Офіса правялі перамовы з прадстаўнікамі Польскага банка развіцця і Польскага фонда развіцця наконт гарантыйнага фонда для беларускага бізнеса за мяжой – каб бізнесоўцы, якія з'ехалі з Беларусі праз рэпрэсіі, губляючы крэдытную гісторыю і свае актывы, маглі працягнуць бізнес.

    Пра іншыя перамовы і вынікі – расказвае Алесь Аляхновіч.

    Акрамя таго, эканамічная каманда Офіса запрашае беларускі бізнес прыняць удзел у ІІ беларускім бізнес-форуме «Belarus Business Harbour 2022» 19-20 верасня на Варшаўскай фондавай біржы.

    Апошнія навіны