• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская наведала богаслужэнне ў гонар Францыска Скарыны

    20 студзеня, 2022

    Сёння, 20 студзеня, адбываюцца богаслужэнні ў Гонар Францыска Скарыны ў Вільні, Празе, Варшаве, Полацку, Падуі і Менску – гарадах, звязаных са Скарынам. Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Святой Імшы ў Кафедральным саборы ў Вільні.

    Яна пракаментавала свой удзел:

    «Гэтае богаслужэнне адбываецца ў гонар Францішка Скарыны, нашага асветніка, і пачатку кнігадрукавання на беларускіх землях. Тут у Вільні, 500 год таму назад ён заснаваў друкарню і выдаў кнігу на старабеларускай мове. Але я хачу адзначыць: мы не проста ушаноўваем Скарыну – мы працягваем яго справу.

    Разам з Радай Культуры і НАУ, мы вырашылі абвясціць 2022 год – годам Скарыны.

    Скарына – гэта тая асоба, якая бясспрэчна яднае беларусаў паміж сабой. І гэта тая асоба, якая яднае нас з краінамі Еўропы, суседзямі, і сведчыць пра тое, што ў нас багатая агульная гісторыя.

    Скарынам ганарацца ня толькі ў Беларусі і Літве, але і ў Польшчы, Чэхіі, Італіі – па ўсёй Еўропе. Скарыну лічаць сваім і каталікі, і праваслаўныя, і пратэстанты. Скарыну цэняць беларусы незалежна ад палітычных поглядаў.

    Таксама сёлета адзначаецца 140-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа. Разам з радай Культуры і НАУ – заклікаем усіх далучацца да культурніцкіх івэнтаў у іх гонар».

    Апошнія навіны