• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 17-23 студзеня

    23 студзеня, 2022

    – Ціханоўская, КР, НАК, платформа «Голас», BYPOL, ініцыятывы «Честные люди» і «Зубр» абвясцілі пра стварэнне аператыўнага штаба дэмакратычных сілаў у Вільні на час «рэферэндуму». Яны правялі сумесную канферэнцыю (дэталі тут) і запрасілі ўсіх ахвочых далучыцца. Пішыце на пошту [email protected], у чат-бот Офіса і ў чат-боты партнёраў.

    – Дэмакратычныя сілы склалі сумесны зварот і даслалі лісты з агульнай пазіцыяй ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ. Офіс Ціханоўскай, КР, НАК заклікалі гэтыя краіны не прызнаваць так званы «рэферэндум», падтрымаць патрабаванні беларусаў пра вызваленне палітвязняў і правядзенне новых выбараў, а таксама ўзмацніць ціск на рэжым у выпадку працягу рэпрэсій.

    Беларусаў дэмсілы заклікаюць прыходзіць на ўчасткі, выкрэсліваць усе прапанаваныя варыянты і адзначаць свае дзеянні ў «Голасе». Калі вы ў дыяспары – ладзьце экзітполы і мітынгі. Падрабязнасці стратэгіі дзеянняў – на сайце https://xx2022.org.

    – Ціханоўская і Фонд медыцынскай салідарнасці прадставілі бачанне, якія праблемы зараз ёсць у беларускай медыцыне і якія рэформы патрэбныя. Больш падрабязна пра гэта – у картках і на сайце Ціханоўскай.

    – ICAO выпусціла даклад па захопе рэйса Ryanair. Ціханоўская адзначыла, што «дыскусія ICAO, якая адбудзецца 31 студзеня, павінна стаць толькі пачаткам працэсу, які прывядзе да рэальнага расследавання. Толькі так можна адлюстраваць пазіцыю беларускага народа. Цяпер ICAO і міжнародная супольнасць можа або заплюшчыць вочы на ​​беззаконне ў сферы авіяцыі, або спыніць яго. Я веру, што нашыя партнёры абяруць канструктыўны шлях, бяспечны для ўсяго рэгіёну».

    – Разам з прадстаўнікамі Платформы салідарнасці і рэзідэнтамі Хаба салідарнасці правялі крэатон па «рэферэндуме». Падчас крэатона абмяркоўвалі, як дзейнічаць падчас і пасля «рэферэндуму», што рабіць у выпадку, калі ён будзе адменены.

    – Дарадца Аляксандр Дабравольскі, прадстаўніца па навуцы і адукацыі Таццяна Шчытцова і іншыя прадстаўнікі Офіса сустрэліся з прадстаўнікамі Беларускай нацыянальнай моладзевай рады «Рада». Яны дамовіліся супрацоўнічаць у моладзевай палітыцы і абмеркавалі, як бараніць правы беларусаў на міжнародным узроўні. Таксама прадстаўнікі Офіса і «Рады» дамовіліся пашырыць працу па рэформе адукацыі і больш актыўна працаваць з моладзевай аўдыторыяй.

    – Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Офіса правялі першае шырокае тэлефанаванне з беларускай дыяспарай ва Украіне. Прадстаўнікі дыяспары ўзнялі пытанне спрашчэння легалізацыі беларусаў, «рэферэндуму» і ўдзелу дыяспары ў гэтым мерапрыемстве, абмеркавалі падтрыманне беларускага парадку дня на фоне іншых праблем у рэгіёне. Дыяспара і Офіс дамовіліся, што тэлефанаванні і праца будуць сістэмныя.

    – Па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай прадстаўніца Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Таццяна Шчытцова рыхтуе адукацыйны праект для дзяцей беларусаў па ўсім свеце. Сутнасць праекту ў тым, каб стварыць і падтрымаць розныя адукацыйныя праекты, разлічаныя на беларускіх дзяцей, якія былі вымушаныя разам з бацькамі пакінуць Беларусь.

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька выступіў з заявай пра вучэнні на тэрыторыі Беларусі: «Увага міжнароднай супольнасці сканцэнтраваная на магчымым пачатку вайны Расіі і Украіны. І ніхто не думае, што насамрэч мэтай можа быць Беларусь – акупацыя расійскімі войскамі краіны пад выглядам сумесных вучэнняў».

    – Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю Мікіце Мелказёраву і адказала на пытанні на YouTube-канале «Жизнь – малина». Яна распавяла пра Сяргея Ціханоўскага, «сустрэчу» ў ЦВК 10 жніўня, дзяцінства ў Мікашэвічах, калі быў парыў вярнуцца ў Мінск і пра інстаграм як заспакаяльнае.

    Апошнія навіны