• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 9 сакавіка

    10 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) пачала кампанію бясплатных экстраных кансультацый па пытаннях рэлакацыі, вываду сродкаў, легалізацыі і рэгістрацыі кампаній у Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі.
    • Святлана Ціханоўская 9 і 10 сакавіка ў Лондане з працоўным візітам. Галоўная мэта – расказаць брытанскім палітыкам і медыя, чаму нельга блытаць беларусаў і рэжым Лукашэнкі, які ўцягнуў нашую краіну ў вайну. Менавіта таму нельга цкаваць беларусаў, бо самі беларусы падтрымліваюць Украіну. Усё гэта Ціханоўская расказвае на сустрэчах з урадам Вялікабрытаніі, парламентам, лідарамі апазіцыі і дыпкорпусам. Таксама запланаваныя інтэрв'ю для BBC Hard Talk.
    • Беларусы Славеніі прынялі ўдзел у антываенным мітынгу ў Любляне і ў інтэрв'ю тром славенскім тэлеканалам распавялі пра Беларусь і Украіну.
    • Беларусы Лондана і Антверпена выйшлі на акцыі ў падтрымку Украіны.
    • Кіраўнік НАК Павел Латушка правёў гутаркі з дэпутатамі Еўрапейскага парламента на тэму санкцый супраць рэжыму, неабходнасці падзяляць Беларусь і рэжым Лукашэнкі, прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за агрэсію супраць Украіны. Таксама ён абмеркаваў пытанне прыпынення ўдзелу Беларусі ў Інтэрполе.
    • Free Belarus Center у чарговы раз вывез 150 чалавек з Кіева. У адваротным напрамку адправіліся 200 кг гуманітарнага грузу.

    #мабілізацыя

    • Гамельчукі нясуць кветкі да помніка ўкраінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку. Камунальныя службы тут жа ўсё прыбіраюць.
    • Супольнасць медыкаў «Белыя халаты» сабрала прыклады дапамогі беларусаў Украіне і ўкраінцам: беларусы здаюць кроў, лекары дапамагаюць украінскім калегам, збіраюць гуманітарны груз, вывозяць і селяць у сябе бежанцаў, аказваюць бясплатныя медыцынскія кансультацыі анлайн. Увесь спіс – тут.

    #непадпарадкаванне

    • «Честные люди» заклікаюць беларусаў масава пісаць дэпутатам і патрабаваць ад іх выказаць меркаванне пра вайну ва Украіне. Яны склалі інструкцыю па пісьмовым звароце да дэпутатаў, расказалі, як датэлефанавацца па гарачай лініі і як трапіць на сустрэчу.
    • Што за сёння паспелі зрабіць беларусы, якія выконваюць заданні ў чат-боте «Рух большасці» @CoordinationCouncilBot: разаслалі петыцыю супраць прапаганды ад ініцыятывы «Стоппрапаганда», распавялі дыяспары пра праект #BelarusWithUkraine і заклікалі распаўсюдзіць па чатах і сацсетках адрозненне Беларусі ад «Белоруссии». Таксама яны запусцілі рассылку пра ініцыятыву «Честных людей» напісаць свайму дэпутату.

    #інфармацыйныфронт

    • «Честные люди» падрыхтавалі некалькі парадаў пра тое, як правільна падысці да выбару крыніцаў інфармацыі падчас вайны. Таксама «Честные люди» падрыхтавалі відэаразбор з асноўнымі тэзамі прапаганды.
    • Банер «Не вайне» вывесілі ў мінскім Уруччы на ​​8 сакавіка. Ён правісеў цэлы дзень да самага вечара. Таксама мінскія партызаны выказалі сваю нязгоду з вайной у Грушаўцы.
    • «Абдымі, калі супраць вайны» – на вуліцы Мінска выйшаў хлопец з плакатам.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны