• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская – пра вызваленне палітвязняў

    12 студзеня, 2023

    «Сёння ў Беларусі паводле падлікаў розных праваабарончых арганізацый мінімум 1439 палітвязняў (ПЦ «Вясна») – і яшчэ тысячы чалавек, не прызнаныя палітвязнямі, але асуджаныя па палітычных матывах. Гэты лік расце кожны месяц прыкладна на сто чалавек. За кратамі прыніжаюць чалавечую годнасць, ствараюць невыносныя ўмовы ўтрымання, некалькі беларусаў ужо былі даведзеныя ў гэтых умовах да смерці. Ёсць гуманітарны спіс з імёнаў тых, хто зараз знаходзіцца ў крытычным стане і не атрымлівае лячэння.

    Выхад палітвязняў на волю – адзін з найважнейшых прыярытэтаў нашай працы. Мы падтрымліваем усе ініцыятывы і супольнасці, якія абараняюць правы палітвязняў і аб'ядноўваюць галасы іх родных.

    Мы гатовыя ў любы момант весці дыялог з усімі зацікаўленымі бакамі, у т.л. пачаць перамовы з прадстаўнікамі рэжыму, каб вырашаць пытанні ўмоваў утрымання і/ці вызвалення палітычных закладнікаў. Мы падымаем усе магчымыя кантакты і пляцоўкі для пачатку такога дыялогу.

    Мы гатовыя разглядаць любыя формы перамоваў, калі гэта будзе садзейнічаць вызваленню палітычных зняволеных і вырашэнню іншых гуманітарных праблемаў, звязаных з палітычнымі зняволенымі. Гэта могуць быць як нефармальныя кантакты, так і перамовы на міжнародных пляцоўках пры вонкавым пасярэдніцтве. Гарантамі захавання дамоўленасцяў маглі б стаць дзяржавы-медыятары або іншыя арганізацыі, якія маюць давер і валодаюць аўтарытэтам.

    У Аб'яднаным Пераходным Кабінеце з'явілася прадстаўніца па сацыяльных пытаннях – Вольга Гарбунова. Вольга будзе каардынаваць працу і займаць праактыўную пазіцыю па вырашэнні праблемаў палітвязняў, у тым ліку па пытанні перамоваў пра іх вызваленне.

    Мы адкрытыя для абмеркавання дзеянняў і ўмоваў, у выніку якіх спыняцца новыя арышты і палітычна матываваныя крымінальныя пераследы. Мы гатовыя працаваць на вызваленне любога і кожнага, хто пацярпеў за сваю палітычную пазіцыю. Роўна як і на стварэнне ўмоваў для бяспечнай магчымасці вярнуцца ў Беларусь для людзей, вымушаных уцякаць ад рэпрэсій».

    Апошнія навіны